Пасля працяглага перыяду зацяжных дажджоў слупкі тэрмометраў зноў перавысяць адзнаку ў +30 градусаў.
«Радыё Рацыя»
Ужо сёння асноўныя цыклоны адыдуць убок i будуць «чапляць» нашу тэрыторыю толькi франтальнымi раздзеламi. Таму ў суботу i нядзелю нас будуць турбаваць месцамi выключна летнiя кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў выхадныя ўначы +9…+14, удзень +20…+26 градусаў, піша «Звязда».
Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня на тэрыторыю Беларусi завiтае даволi моцны антыцыклон з боку Заходняй Еўропы, дзе ён нарадзiўся ў зоне вельмi цёплага паветра. Антыцыклон прынясе спякоту i да нас. Чакаецца, што ўжо ў аўторак тэмпература паветра павялiчыцца да +27…+32 градусаў, а ў Брэсцкiм i Гродзенскiм рэгiёнах — да +34. У сталiцы ў гэты дзень будзе прыпякаць не менш як да +30 градусаў.
На думку экспертаў, спякотнае надвор’е захаваецца i 18 лiпеня, калi ў заходнiх раёнах краiны чакаюцца навальнiчныя дажджы.
Комментариев: 0
Заметили ошибку в тексте? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter