Уладзімір Арлоў прадставіў «Айчыну» ў родным Полацку

Мерапрыемства праходзіла ў рэстарацыі «Раздол». Яго арганізатарамі выступілі інфармацыйна-культурніцкі цэнтр «ІніцыАрт», полацкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы і адукацыйны праект «Жывая мова». Сустрэча з Уладзімірам Арловым – як раз і з’яўлялася першым паседжаннем «Жывой мовы». Гэтыя адукацыйныя курсы толькі сёлета ў лютым заснавалі ў Полацку.
На прэзентацыю прыйшло больш ста чалавек, на такую колькасць наведнікаў не разлічвалі арганізатары, бо памяшканне, дзе ладзілася сустрэча, невялікае, большасці палачанам, які прайшлі пабачыць і паслухаць Арлова, прыйшлося рабіць гэта стоя.
Уладзімір Арлоў падрабязна распавёў, як вялася праца над кнігай. Асабліва адзначыў малюнкі Паўла Татарнікава, якімі аздоблена выданне.
У другой палове сустрэчы Уладзіміра Арлоў адказваў на пытанні. І завершалася спатканне полацкай аўтограф-сесіяй.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя